Социальный проект «Портрет»

Праект «Партрэт» — гэта першы псіхаактыўны праект у падтрымку людзей з псіхіятрычным дыягназам, арганізаваны Мінскім клубным домам «Открытая душа» і творчай прасторай Мастацкая Майстэрня 6В.

Праект «Партрэт» — гэта адкрытыя творчыя сесіі, дзе тры мастака (мастачкі) малююць партрэт галоўнага героя сустрэчы: чалавека, у якога ёсць псіхічнае расстройства. У гэты час усе прысутныя могуць задаваць свае пытанні да галоўнага героя, маляваць яго партрэт разам з мастакамі, ці проста слухаць і назіраць. Разам з тым, герой сесіі распавядае нам гісторыю свайго жыцця, раскрывае патаемныя старонкі сваёй душы.Уваход — вольны / donation . Усе сродкі будуць накіраваныя на падтрымку цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі opensoul.by .

 Чаму партрэт?

Праект сімвалічны. Што мы ведаем пра псіхічныя захворванні? Што адчувае чалавек з «галасамі» у галаве, як гэта: адчуваць у душы нейкія іншыя асобныя адзінкі, жыць сярод здаровых людзей з гэтымі пачуццямі? Ёсць паняцце «стыгма». Гэта ярлыкі, стэрэатыпы вакол асобных з’яваў. Стыгматызаванае грамадства часта малюе людзей з захворваннем псіхікі вельмі інакш, не так, як гэта адбываецца ў рэальным жыцці. «Маньяк, часта з сякерай або бензапілой, брудная старая, якая збірае звалку дома» і гэтак далей… Многія людзі, пачуўшы слова «псіхоз», думаюць, што гэта стан некантралюемай агрэсіі. Хоць, паводле шматлікіх даследаванняў на гэтую тэму, людзі з псіхічным захворваннем часцей становяцца ахвярамі. злачынстваў, а не агрэсарамі. Наша задача паказаць, што чалавек з дыягназам можа не вылучацца сярод іншых людзей, ён можа чуць «галасы» і, разам з тым, добра спраўляцца са сваёй працай, атрымліваць адукацыю, цікавіцца сучасным мастацтвам і сам ствараць прадметы мастацтва.

 Мы запланавалі 7 сесій, у якіх возьмуць удзел не толькі людзі з захворваннямі псіхікі, але і людзі, якія працуюць у псіхіятрычных стацыянарах, бо стэрэатыпы, звязаныя з сістэмай псіхіятрычнай дапамогі, часта перашкаджаюць людзям своечасова звяртацца да спецыялістаў і шукаць падтрымку. Першая сустрэча праекта «Партрэт» адбудзецца 18.07.2019 ў Мінску, у Мастацкай Майстэрні 6В (ст/м Уручча, Гандлёвы цэнтр «Спектр», 2 паверх, каля крамы «Электросила»). Пачатак а 19й. Далучайцеся!18 июля в 19:00пр-т Независимости, 179, Минск

Кантактная інфармацыя арганізатараў:  +375 44 7798824 Мінскі Клубны дом