2 Ноября 2019
Чарговая сустрэча праекта "Партрэт" адбудзецца 16/11/2019 на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў». Адрас — вул. Ложынская, 16, памяшканне 404 (станцыя метро Уручча). Пачатак а 16:00. 

 Праект "Партрэт" - гэта першы псіхаактыўны праект у падтрымку людзей з псіхіятрычным дыягназам, арганізаваны Мінскім клубным домам "Открытая душа", які дзейнічае пры ГА "Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў . Інфармацыйны партнёр - Радыё Свабода.

Праект "Партрэт" - гэта адкрытыя творчыя сесіі, дзе тры мастака (мастачкі) малююць партрэт галоўнага героя сустрэчы: чалавека, у якога ёсць псіхічнае расстройства.
У гэты час усе прысутныя могуць задаваць свае пытанні да галоўнага героя, маляваць яго партрэт разам з мастакамі, ці проста слухаць і назіраць.
Разам з тым, герой сесіі распавядае нам гісторыю свайго жыцця, раскрывае патаемныя старонкі сваёй душы.

Чаму партрэт?

Праект сімвалічны.
Што мы ведаем пра псіхічныя захворванні?
Што адчувае чалавек з "галасамі" у галаве, як гэта: адчуваць у душы нейкія іншыя асобныя адзінкі, жыць сярод здаровых людзей з гэтымі пачуццямі?

Ёсць паняцце "стыгма". Гэта ярлыкі, стэрэатыпы вакол асобных з'яваў.
Стыгматызаванае грамадства часта малюе людзей з захворваннем псіхікі вельмі інакш, не так, як гэта адбываецца ў рэальным жыцці. "Маньяк, часта з сякерай або бензапілой, брудная старая, якая збірае звалку дома" і гэтак далей...
Многія людзі, пачуўшы слова "псіхоз", думаюць, што гэта стан некантралюемай агрэсіі. Хоць, паводле шматлікіх даследаванняў на гэтую тэму, людзі з псіхічным захворваннем часцей становяцца ахвярамі. злачынстваў, а не агрэсарамі.

Наша задача паказаць, што чалавек з дыягназам можа не вылучацца сярод іншых людзей, ён можа чуць "галасы" і, разам з тым, добра спраўляцца са сваёй працай, атрымліваць адукацыю, цікавіцца сучасным мастацтвам і сам ствараць прадметы мастацтва.

Мы запланавалі 7 сесій, у якіх возьмуць удзел не толькі людзі з захворваннямі псіхікі, але і людзі, якія працуюць у псіхіятрычных стацыянарах, бо стэрэатыпы, звязаныя з сістэмай псіхіятрычнай дапамогі, часта перашкаджаюць людзям своечасова звяртацца да спецыялістаў і шукаць падтрымку.

Рэпартаж з першай сустрэчы праекта "Партрэт" https://www.youtube.com/watch?v=iupgbbMp7RY

Рэпартаж з другой сустрэчы праекта "Партрэт"  https://youtu.be/-Z7UHPThIrM


Рассказать друзьям:

Если вы находите полезной работу нашего центра, Поддержите нас.
Вверх